Што можна рабіць, а што нельга пазналі ў Цырынскай СБ
Бібліятэкар Цырынская СБ Алена Пахоменка завітала на класны ўрок сваёй мясцовай школы, каб у займальнай форме пазнаёміць дзяцей з іх правамі і паказаць пэўную літаратуру.
Таксама ў гэты дзень выхавальнікі дзіцячага садка, ў час дзеннай прагулкі, абмеркавалі казкі Ш. Пяро “Папялушка”, А.Талстога “Прыгоды Бураціна”, Г.Х. Андэрсана “Снежная каралева” і адказалі на пытанні бібліятэкара, што тут парушана, што можна рабіць, а што нельга. А затым хуценька ўсе разам ў бібліятэку за цікавымі кніжкамі.