У адзіны дзень здароўя разам з бібліобусам

18 лістапада ў рамках Адзінага дня здароўя “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў” супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі  ў гэты дзень ладзілі чарговы тэматычны выезд бібліобуса. Маршрут №3  “В.Мядзвядка — М.Мядзвядка”  цікавы і гістарычна важны, тут калісьці ў 1802 годзе нарадзіўся Ігнат Дамейка – вучоны, даследчык, геолаг. Акрамя кніг і часопісаў жыхарам прапанавалі  тэматычныя буклеты “Хочаш жыці? Кідай курыць”, “Курыць- здароўю шкодзіць”,  “Час кінуць курыць!” і інш. Бібліятэкар бібліобуса Таццяна Рахманька прапанавала “курыльшчыкам” кінуць цыгарэту і ўзяць цукерку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *