Ізноў мы з дзіцячым чытачом у раённай бібліятэцы
Ізноў мы ў Карэліцкай раённай бібліятэцы, ізноў мы з дзіцячым чытачом… На гэты раз адбылася экскурсія па новым пакоі бібліятэкі (зараз і дзеці і дарослыя разам). Дзяцей чакала сустрэча з новымі кнігамі, казка “Кот, лісіца і певень“ у пастаноўцы лялечнага тэатра “Васілёк”. А потым пасля асноўнай праграмы малявалі, разгадалі цікавую казачную крыжаванку, гулялі ў настольныя гульні, фатаграфаваліся.




