Разам у Дзень маці (бібліобус)

Да самага “роднага” свята бібліятэкары Карэліцкай раённай бібліятэкі арганізавалі святочны выезд бібліобуса. Загадзя падрыхтавалі кветкі з шароў, віншавальныя паштоўкі і шчырыя віншавальныя словы адправіліся па маршруту №7 “Далматаўшчына-Вышкава-Некрашэвічы”. Іх чакалі (згодга графіка выездаў), таксама сардэчна віншавалі з Днём маці, Пакравамі Прасвятой Багародзіцы і дзякавалі, дзякавалі за цеплыню і павагу. А 14 кастрычніка наведаліся па маршруту №6 “Валокі-Кайшоўка-Альшаны” і зноў віншаванні, душэўная размова і шчырыя пажаданні мацярынскага шчасця і дабрабыту. А таксама падарункі і цікавыя падборкі літаратуры. Свята ёсць свята…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *