15 верасня ў Карэліцкай РБ…

Дзень бібліятэк — свята, якое заўжды адзначаецца 15 верасня ўжо 20 гадоў узапар. І гэта галоўнае прафесійнае свята бібліятэкараў і ўсіх тых, хто любіць кнігу і чытанне.
З самага рання ў раённай бібліятэцы гучалі музыка, вясёлы смех, абмяркаванне планаў на дзень, бо праграма дня вельмі насычаная, доўгачаканая і адказная. Спачатку гэта адкрыццё абноўленага бібліятэчнага пункта ў г.п.Карэлічы (раён сельгастэхнікі). А затым паважаных наведвальнікаў чакала кніжная карчма, майстар-клас “Беларускія матывы” і рознага віду выставы — прэзентацыі “Повязь часоў: беларускі ручнік”, “Смачная бібліятэка”, выстава-дэгустацыя беларускіх страў “Смак зямлі беларускай”, выстава-подыум “Самая-самая…кніга”, выстава — аўтограф “Кніга на памяць”, дублёр –шоу “Учора чытач, сёння-бібліятэкар” і віншавальная паштоўка ў адрас маладога спецыяліста, бібліятэкара Карэліцкай раённая бібліятэкі Вікторыі Балашэнка.
Дзіцячаму чытачу прапанавалі гучныя чытанні ”Байкі і казкі бабкі Параскі”, прагляд беларускай казкі “Рукавічка” у лялечным тэатры “Васілёк”, майстар-клас па вырабу пальчыкавай лялькі і гульні ў дзіцячым пакоі “Смышлёныш”.
Гасцямі свята былі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгеній Чычкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іна Санчук. Бібліятэкараў (прысутнічалі амаль усе сельскія бібліятэкары) віншавалі, зычылі шматліках удзячных чытачоў, новых цікавых праектаў, ладу і спагады, моцнага здароўя і дабрабыту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *