Ізноў сустрэнемся пад парасонам у Аюцавіцкай СБ

«Ізноў  сустрэнемся пад парасонам” – такую назву мела гульнёвая праграма ў Аюцавіцкай СБ. Пасля таго, як хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні і загадкі, якія задавала і загадвала Наталля Іванаўна, усе разам рынуліся да настольных гульняў. А так, як было мала месца за сталом, усе хуценька размясціліся на падлозе — і месца хапае і не трэба адзін аднаго штурхаць.  Дадому ішлі з  вясёлым настроем і цікавымі кнігамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *