Свята ў гонар багіні Макошы… (Райцаўская СБ)

11 верасня ў агр. Райца адбылося раённае свята «Макоша запрашае» у гонар багіні Макошы — багіні жаночай працы, прыгажосці, цудоўнай пралі, сямейнага шчасця, дабрабыту і добрага настрою. Райцаўская сельская бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у свяце і арганізавала для наведвальнікаў цікавага мерапрыемства кніжную выставу «З крыніц спрадвечных» з тэматычнай падборкай літаратуры, “травяны” куток з чаем і дамашнім печывам. Карэліцкая раённая бібліятэка таксама далучылася да свята і прадставіла наведвальнікам майстар-клас па вырабу лялькі-Макош, сувенірную прадукцыю і святочны настрой.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *