Свята хлеба (Карэліцкая РБ, Малюшыцкая СБ)
Дзень 29 жніўня завецца ў народзе Трэці Спас. Апроч таго яго яшчэ завуць Хлебным, Арэхавым, Ільняным або Спасам на палатне. У гэты дзень нашы продкі пяклі хлеб з новыга ураджаю, частаваліся, хвалілі. Вось менавіта да гэтага свята ў мінулую суботу ў агр. Малюшычы праводзілася свята “Цар-хлеб”. Далучыліся да брэндавага мерапрыемства і бібліятэкары Карэліцкай раённай бібліятэкі. Прапанавалі наведвальнікам тэматычную выставу “Для Вас, гаспадыні”, выставу сувенірнай прадукцыі, аквагрым і “здаровую” лаўку — дэгустацыю. А бібліятэкар мясцовай бібліятэка Таццяна Аляшкевіч у вобразе гаспадыні частавала духмяным чаем з зёлкамі.