“Лён-Фэст” у Турцы

У аграгарадку Турэц прайшло брэндавае свята “Лён-Фэст”, якое сабрала аматараў беларускіх народных промыслаў і культуры. Супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі аформілі кніжную выставу “Лён, ты мой лён”, на якой была прадстаўлена літаратура па ільнаводству, беларускім льняным ручнікам. Арганізавалі кулінарны куток з стравамі з льняным семенем. Печыва, кісель прыйшліся да спадобы землякам і гасцям свята.
Бібліятэкар Турэцкай сельскай бібліятэкі правяла майстар-клас па вырабу льняной лялькі-абярэга, якая дапамагае захоўваць здароўе. Многія госці фэсту вярталіся дадому з лялькай-абярэгам і добрым настроем.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *