Усё пра рыбу і рыбака пазналі ў Варанчанская СБ

Дзень рыбака пад назвай “Лавісь рыбка вялікая… і вельмі вялікая” адзначылі ў агр. Варонча Райцаўскага сельвыканкама. Далучыліся да свята і бібліятэкары. Ліна Буячынская, бібліятэкар Варанчанскай Сб прапанавала сваім землякам шэраг гульнёва-конкурсных праграм і сувенірную прадукцыю ад аддзела бібліятэчнага маркетынга ГУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” (ішлі на “ура” і тэматычныя магніты, і брылкі, і размалёўкі… усё пра рыбу і рыбака). Супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі дзіцячую гульнёвую пляцоўку і аквагрым. Сапраўднае цудоўнае летняе надвор’е спрыяла сапраўднаму святу і святочнаму настрою.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *