У рамках акцыі…РБ

У рамках акцыі “Чытаем Купалу на мове сэрца” супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі арганізавала паэтычную хвілінку. Апрануўшыся ў нацыянальныя беларускія касцюмы чыталі вершы песняра і слухалі цікавы аповед аб яго жыцці і творчасці (менавіта на наступны год адзначым 130 гадовы юбілей майстра беларускага слова). Ладзілі кніжную выставу “Пясняр чыстае красы”. Удзел у акцыі прымалі як бібліятэкары, так і аматары паэтычнага слова. А ў канцы ўсе разам падкрэслілі што, …Купалава паэзія- малітва за Беларусь, пра Беларусь, за беларусаў і пра беларусаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *