У Дзень Незалежнасці…

Цікавую праграму ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадставілі супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі. Карэліччане, як дарослыя так і дзеці змаглі прайсціся лабірынтамі квэст — гульні “Ключ Беларусі”. А гэта значыць, знайсці сярод розных краін сімвалы Рэспублікі Беларусь і г.п.Карэлічы; па фатакартках адабраць знакамітых людзей Карэліцкага раёна; сабраць пазл і ўстанавіць назву помніка; па апісанню стравы даць яе назву; паўдзельнічыць у майстар-класе і зрабіць на памяць “Птушку-шчасця”. Працавала гульнёвая пляцоўка для малечы з арэлямі, дзіцячай горкай і шматлікімі цацкамі, салон “Аквагрым” для модніц і моднікаў і бяспройгрышная латарэя.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *