У Красненскай СБ…

Вольны час юных карыстальнікаў на працягу летніх канікул бібліятэкары арганізуюць шляхам правядзення віктарын, гумарын, вясёлых забаўляльных праграм, спаборніцтваў, шматлікіх конкурсаў, вандровак, экскурсій і г.д. Вось і Красненская сельская бібліятэка заўжды вітае сваіх маленькіх чытачоў і прапануе настольныя гульні, рознага выгляду размалёўкі, як для хлапчукоў так і для дзяўчынак. А таксама цікавую выставу дзіцячых кніг пад назвай “Лета разам з кнігай” і кожную сераду на пляцоўцы каля бібліятэкі гульнёвыя праграмы, конкурсы і прызы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *