Чытайце, гартайце – свет пазнавайце ў Карэліцкай ДБ

Вясёлая кампанія, незабыўныя ўражанні і масса станоўчых эмоцый, а што яшчэ трэба, каб зрабіць канікулы запамінальнымі. Усё гэта панавала ў час гульнёвай праграмы, якая ладзілася 9 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы пад назвай “Чытайце, гартайце – свет пазнавайце”. Рабяты знаёміліся з цікавымі часопісамі і кнігамі, ім былі прапанаваны настольныя гульні, якія развіваюць спрыт розуму, шпаркасць рэакцыі і кемлівасць. Удзельнікі атрымалі бездань пазітыву і зразумелі, што вольны час можна правесці весела і цікава і без сучасных гаджэтаў.

Падрабязней

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *