ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» на раённым свяце

Учора ўся Карэліччана святкавала самае галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далучыліся да раённага грандыёзнага свята, які адбыўся на плошчы 17-верасня ў г.п.Карэлічы і супрацоўнікі ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка». Для наведвальнікаў мерапарыемства ладзілася кніжная выстава «Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша», дзе была прадстаўлена лепшая тэматычная літаратура. Жадаючыя змаглі прыняць удзел у акцыі  «Тваё любімае слова на беларускай мове» (назва гаворыць сама за сябе), а таксама ў акцыі «Беларускі рамонак», дзе трэба было перакласці словы з рускай мовы на беларускую і наадварот і напісаць іх на пялёстках рамонка. Гульнёвы куток, які арганізавала Карэліцкая дзіцячая бібліятэка,  прапанаваў немаўлятам  дзіцячую горку і арэлі, мячы, дзіцячы гандбол і гарадкі, а таксама шматлікія настольныя гульні. Увесь час працавала выстава – продаж святочнай  сувенірнай прадукцыі і бяспройгрышная латарэя.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *