Гучныя чытанні і майстар-клас
Міжнародная акцыя «Ноч музея -2021» адбылася ў Карэлічах 18 мая. Далучылася да акцыі і Карэліцкая раённая бібліятэка. Дама ў адзенні 19 ст. (фота на памяць), майстар-клас па вырабу прыгажосці “Дрэва жыцця” з паперы (выцінанка), казачная пастаноўка (дзіцячы тэатр “Васілёк”) для маленькіх наведвальнікаў – гледачоў. Таксама арганізавалі гучныя чытанні ў скверы Яна Чачота (чыталі яго вядомыя вершы). Усё гэта прапанавалі ўдзельнікам незвычайнага свята бібліятэчныя супрацоўнікі.








