Дзень Перамогі адзначылі разам…

У Дзень Перамогі з самай раніцы супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі ладзілі тэматычную выставу “С Днём Победы!”, дзе была прадстаўлена не толькі галіновая і мастацкая літаратура, але і дыскі мастацкіх фільмаў ваеннай тэматыкі. Для дзяцей працавала гульнёвая пляцоўка, на якой матулі і таты з немаўлятамі мелі магчымасць весела бавіць свой вольны час. Падлеткі гулялі ў сапёра, снайпера, крыжыкі і нулікі, настольныя шашкі і баскетбол. Прапанавалі майстар-клас па вырабу папяровых пілотак, ваенных самалётаў і франтавога пісьма. А таксама дарослыя і дзеці змаглі паглядзець у пастаноўцы лялечнага тэатра “Васілёк” казку Людміды Шчыпачовай “Как Шуня дедушке помогал”, пакінуць свае пажаданні на святочнай дошцы і сфатаграфавацца каля фотазоны. А для самых “модных” хлапчукоў і дзяўчынак працаваў салон “Аквагрым”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *