У Сусветны дзень кнігі дзіцячаму чытачу…
Сваім святам Сусветны дзень кнігі, які заўжды праходзіць 23 красавіка па праву лічаць аўтары, выдаўцы, настаўнікі, бібліятэкары і ўсе тыя, хто мае дачыненне да кніжнай справы. Традыцыйна ў гэты дзень у многіх краінах свету арганізоўваюцца кніжныя кірмашы і выставы.
У гэты дзень бібліятэкары Карэліцкай раённай бібліятэкі прапанавалі сваім чытачам — дзецям яскравую выставу новай мастацкай літаратуры. На выставе — апавяданні, казкі, фэнтазі, прыгоды і дэтэктывы.
А бібліятэкары ў гонар свята палучылі асалоду ад нечаканага музычнага віншавання Пачынчыка Стаса, навучэнца ДШМ г.п.Карэлічы з кампазіцыяй Дамібнго Семензато “Шоро” і А.Музычэнка “Тумбалалайка”.