Дню касманаўтыкі прысвячаецца…

12 красавіка прынята адзначаць усім светам Дзень касманаўтыкі. Менавіта ў гэтую дату — 12 красавіка 1961 года чалавек упершыню заваяваў касмічныя прасторы. Бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” далучыліся да гэтай даты і яшчэ раз напомнілі сваім чытачам аб падзеях паўвекавой даўнасці і аб людзях, якія ажыццявілі мару — заваяванне касмічнай прасторы. У кожнай установе ладзіліся кніжныя выставы-агляды, фотазоны, праведзены гутаркі, літаратурныя часы і відэапрагляды: “Дарога да зорак” (Райцаўская СБ), “Зорны шлях” (Варанчанская СБ), фотазона (Карэліцкая РБ), “Шлях у космас” (Аюцавіцкая, Цырынская СБ) і інш.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *