«Нам не забыць тую вайну… » (бібліобус)

«Нам не забыць тую вайну… » — пад такой назвай ладзіўся чарговы выезд бібліёбуса, які прысвячаўся 75-годдзю вызвалення Беларусі. І ў пачатку чарговага маршрута бібліятэкары наведалі малалетняга вязня нацызму з вёскі Валокі Шэйман Ніну Іванаўну, каб павіншаваць шаноўнага чытача з вялікім святам, пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.  А затым рух машыны на колах спыніўся ў вёсцы Дорагава, дзе іх ужо чакалі мясцовыя чытачкі і прыезжыя дзеці. Быў зроблены агляд тэматычнай літаратуры, прагучалі віншаванні, выданы кнігі і часопісы і канешне фота на памяць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *