Литературно-музыкальный вернисаж (Мирская ГПБ)

1 красавіка ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Мірскай гарпасялковай бібліятэцы сумесна з Мірскай дзіцячай школай мастацтваў прайшоў літаратурна-музычны вернісаж “Страна Сказок, Чудес и Волшебства”. На мерапрыемсте ўсе прысутныя здзейснілі дзіўнае падарожжа не толькі ў кніжны свет, але і ў свет музыкі. Для іх былі праведзены розныя конкурсы, віктарыны. Вучні музычнай школы Канановіч Давід,Садоўскія Ягор і Жэня, Тарасенка Уладзіслаў сыгралі для прысутных на музычных інструментах. У вывананні Лазар Серафімы прагучала песня “Прекрасное далёко”. Таксама ў бібліятэцы была арганізавана выстава малюнкаў вучняў ДШМ. Ад праведзенага мерапрыемства дзеці атрымалі вялікае задавальненне і зарад станоўчых эмоцый.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *