31 сакавіка ў Карэліцкай ДБ

31 сакавіка супрацоўнікі Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі сустрэліся з выхаванцамі старэйшых груп дзіцячага садка №2. Уважліва і з захапленнем яны слухалі расказ бібліятэкараў аб перыядычных выданнях. Дзеці завіталі ў “Весёлый зоопарк” і павандравалі па старонках “Мира путешествий”, прайшліся чароўнымі сцежкамі “3/9 царства” і адказалі на загадкі “Вясёлкі”. А сустрэча мела назву “В переулке журнальном на улице книжной”.
Завітаўшым у бібліятэку дзяўчынкам старэйшага ўзросту прыйшліся да спадобы перыядычныя выданні “Стрекоза”, “Шапокляк” і “Девчонки”, дзе яны знайшлі шмат каштоўных парад для сябе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *