Віктарына — пошук у Варанчанскай СБ

Юныя чытачы Варанчанскай СБ (у рамках Тыдня дзіцячай кнігі) 30 марта 2021 года прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне — пошуку “Чытайце, імкніцеся! Свой свет адчыняйце!”. Падлеткам прапанавалі пытанні, на якія адразу трэба было даць адказы, а менавіта – знайсці кнігу пра героя, аўтара па назве твора, адгадаць, каму з герояў належыць рэч, знайсці пару літаратурнаму герою і г.д. (дзяўчынкі ўспаміналі, спрачаліся, але справіліся з заданнем). Таксама да ўвагі была прадстаўлена кніжная выстава “Падарожжы, шмат прыгод, добрых казак карагод! Хлопчыкам, дзяўчынкам ад сучасных беларускіх аўтараў – навінкі”, якая знаёміць наведвальнікаў з сучаснай беларускай дзіцячай кнігай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *