Майстар-клас у Аюцавіцкай СБ

30 сакавіка мясцовая дзетвара аграгарадка Аюцавічы сабралася ў бібліятэцы на майстар-клас. Бібліятэкар Наталля Іванаўна прапанавала зрабіць закладку для кніжак. Узяўшы ў рукі алоўкі, нажніцы, каляровую паперу і лінейку наведвальнікі зрабілі патрэбную рэч як для сябе, так і ў падарунак сваім сябрам. Атрымалася вельмі прыгожа.
Таксама ў гэты дзень наведалі “Чытай-гарадок”, дзе адказалі на пытанні казачнай віктарыны і “паламалі галаву” над крыжаванкай “Адкуль, я?” .

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *