Прадстаўленне ў пальчыкавым тэатры (Аюцавіцкая СБ)

Вось і пачалося тое, да чаго вучні імкнуліся — вясеннія канікулы. Астаўся адзін крок і пачнецца самая жаданая і вясёлая пара – лета, а з ёй і самыя доўгія канікулы. А як мы ўжо ведаем вясеннія канікулы пачынаюцца заўжды са свята кнігі. У Аюцавіцкай СБ адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Как на книжкины именины”. Прадстаўленне цікавае і адмысловае (словам не такое як у іншых). Вучні пачатковых класаў, менавіта хочацца дадаць, што гэта самыя актыўныя чытачы бібліятэкі, разам з бібліятэкарам Наталляй Іванаўнай задумалі зрабіць казачнае прадстаўленне ў пальчыкавым тэатры. Дапамагалі ім у гэтым слонік, мышыня, мядзведзеня і качачка. Казачныя героі па чарзе адгадвалі загадкі, чыталі вершы і знаёміліся з новымі кнігамі і часопісамі. У заканчэнне даведаліся, што на працягу тыдня юных чытачоў чакае калейдаскоп займальных падзей: казкі і загадкі, вясёлыя гульні і шматлікія конкурсы, віктарыны і крыжаванкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *