Гадзіна памяці ў Варанчанскай СБ

Да Дня Перамогі ў рамках абласной акцыі «Чытаем кнігі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны» у Варанчанскай СБ ладзілася гадзіна памяці «Вялікім агнявым гадам святую памяць захоўваючы». Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена тэматычная выстава-рэквіем з лепшымі дакументальнымі і мастацкіямі творамі, якія служаць яркімі ўспамінамі трагічных дзён нашай гісторыі. Дзеці чыталі ўрыўкі з твораў, вершы пра вайну і адказвалі на пытанні “ваеннай“ віктарыны. Свае думкі і пачуцці яны перадалі ў малюнках і водгуках, якія змясіціліся на стэндзе.