На канінулы разам з кнігай (Мірская ГПБ)

“На канінулы разам з кнігай” пад такой назвай 21 чэрвеня ў  Мірскай гарпасялковай бібліятэцы для маленькіх  чытачоў адбыўся анонс кніжных навінак. Для дзяцей прайшло літаратурнае падарожжа, гучныя чытанні, абмеркаванне кніг, віктарыны, гульні, якія дапамаглі зрабіць вольны час дзяцей не толькі цікавым, але і карысным. Бібліятэкары дапамаглі  дзецям  даведацца нешта новае, невядомае, праявіць творчае ўяўленне, проста пагартаць любімыя кнігі. У заключэнне свята бібліятэкары нагадалі юным чытачам, каб яны не забывалі летам бібліятэку, абавязкова чыталі, і тады летнія канікулы будуць не сумнымі, а пройдуць займальна, цікава і пазнавальна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *