Віншаванні і падарункі ў бібліятэчных установах ДУК

У дзень патрыятычнай кнігі, які адбыўся 23 лютага, у бібліятэчных установах ладзіліся цікавыя тэматычныя выставы з аглядамі “Ратная юность” (Цырынская СБ), “Аб радзіме, аб мужнасці, аб славе” (Малюшыцкая СБ), “Честь и слава защитникам Отечества!” (Аюцавіцкая, Красненская СБ), “Отвага, мужество и честь” (Ярэміцкая СБ, Карэліцкая РБ), “Книжки для будущих мужчин” (Райцаўская СБ).
Бібліятэкар Турэцкай СБ Ганна Клімаш арганізавала віншаванне на даму. Святочныя паштоўкі і словы ўдзячнасці за мірнае неба і шчаслівае жыццё адрасаваны былым воінам (але хочацца дадаць, што былых не бывае, яны і зараз у страі).
У Карэліцкай РБ у Дзень абаронцаў Айчыны віншавалі ўсіх мужчын, якія наведалі бібліятэку, зычылі ім моцнага здароўя і дабрабыту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *