У бібліятэчных установах ДУК…

На цікавыя і такія родныя гукі роднай мовы адклікнуліся і іншыя бібліятэчныя ўстановы Карэліцкага раёна. Сваім чытачам данеслі, што ёсць такі дзень, што відаць, нездарма ён устаноўлены, што родную мову паважаць і аберагаць трэба,”…каб не ўмерлі”.
У Турэцкай СБ — кніжная выстава “Чароўнай мовы родны гук!” і знаёмства мясцовых школьнікаў з навінкамі літаратуры.
Ярэміцкая СБ падрыхтавала выставу – агляд “Гучы, гучы, родная мова…”, правяла з маленькімі чытачамі гульню-віктарыну “А ці ведаеш ты…?”, а таксама далучылася да акцыі “Чытаем беларускую кнігу”, дзе пастаянная чытачка бібліятэкі Ганна Арабей прачытала верш А.Грачанікава “Мова”.
Супрацоўнікі Красненскай, Аюцавіцкай, Палужскай, Баранавіцкай СБ на сваіх мерапрыемствах засяродзілі ўвагу падлеткаў на неабходнасці ўдасканалення ўласнага моўнага этыкету, падкрэслілі, што сродкам якаснага папаўнення слоўнікавага запасу з’яўляецца мастацкая літаратура, асабліва творы класікаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *