Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прысвячаецца…

Падзеі афганскай вайны адыйшлі далёка ў гісторыю, але ў людской памяці жыць яна будзе яшчэ доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і мацярынскімі слязамі.
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, гаротнай і трагічнай даты арганізаваны тэматычныя паліцы, выставы-напаміны, выставы – ілюстрацыі: «Солдаты необъявленной войны» (Мірская ГПБ), “Гартаем салдацкі альбом” (Варанчанская СБ), “Памяць Афгана” (Цырынская СБ), “Па дарогах афганскай вайны” (Красненская СБ) і інш.
Бібліятэкары Карэліцкай раённай бібліятэкі знаёмяць ўсіх чытачоў, якія ў гэтыя дні наведалі ўстанову з матэрыяламі кніжна-ілюстраванай выставы “Афганистан боль в моей душе…”. Падрыхтавана прэзентацыя “Афганистан наша память и боль”, якая знайшла сваё адлюстраванне на афіцыйным сайце ўстановы і асабістым канале ЮТУБ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *