Карзіна пажаданняў у Райцаўскай СБ

Вось і наступіў апошні месяц зімы — люты. На вуліцы снег, мароз, холад, а ў бібліятэцы цёпла і ўтульна. Райцаўская сельская бібліятэка запрашае сваіх чытачоў пазнаёміцца з новай кніжна-ілюстрыраванай выставай “Библиотека приглашает”, якая так і прыцягвае позірк. Тут да вашай ўвагі і рэклама “Зима? Снег? Холодно? У нас тепло заходи и читай!”, і новыя кнігі, і карзінка пажаданняў, а яшчэ тут можна добра правесці час і падзяліцца сваімі ўражаннямі пра прачытаныя кнігі. У карзінку кожны наведвальнік можа кінуць запіску з прапановамі і пажаданнямі, а ў канцы месяца мы іх прачытаем і падвядзём вынікі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *