Разам на лыжню…

30 снежня ў аграгарадку Турэц Карэліцкага раёна адбылася зімняя раённая спартакіяда, дзе ўдзел прыняла самастойная каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, у склад якой увайшлі і супрацоўнікі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”. Спаборнічалі аддана і з натхненнем. Цудоўная пагода на лыжне спрыяла цудоўнаму настрою. І вынік — Дыплом III ступені ад сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *