Бібліяфрэш у дзіцячай бібліятэцы

Бібліяфрэш “Девчонки и мальчишки зовут вас наши книжки” адбыўся 26 студзеня ў Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы. Дзяцей з ДУА “ЦКРНіР Карэліцкага раёна” чакалі розныя цікавасці: казка “Дзедава рукавічка” у пастаноўцы лялечнага тэатра “Васілёк”, што працуе пры дзіцячай бібліятэцы, відэапрагляд казкі “Рэпка” (тэатр ценяў) і казкі “Заяц-хваста” (тэатр на стале). Затым наведвальнікі захапіліся новымі кніжкамі, з увагай разглядалі вырабы, якія знаходзяцца на выставе мясцовай жыхаркі і чытачкі дзіцячай бібліятэкі Хваська А.І. Маленькія чытачы мелі магчымасць пазабаўляцца ў гульнёвым пакоі “Смышлёныш” і паглядзець любімыя мультыплікацыйныя фільмы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *