Разам з казкай у дзіцячым садку (ДБ)

Зусім нядаўна супрацоўнікі Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі наведалі выхаванцаў дзіцячага садка ў час дзённай прагулкі. Пазнаёміліся з будучымі чытачамі, загадалі загадкі, пагулялі разам у зімнія гульні і запрасілі ў бібліятэку. Яшчэ пакінулі цудоўныя кнігі для прагляду і чытання. Дзяцей вельмі зацікавілі маляўнічыя выданні з сапраўднымі казачнымі героямі (мастакі пастараліся на славу). Са старонак кніг і часопісаў дашкалят віталі воўк і заяц, кот і сабака, мышаня і вожык, якія шчыра запрашалі ў казку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *