На стары Новы год у бібліятэку…

14 студзеня менавіта на стары Новы год у раённую бібліятэку завіталі інваліды аддзялення дзённага знаходжання ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. У суправаджэнні дырэктара ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Ліліі Арцюх прайшліся па бібліятэцы, пазнаёміліся з аддзеламі раённай бібліятэкі, новымі кнігамі і часопісамі. У чытальнай зале дакрануліся да чароўнага каміна (менавіта ў гэты момант спаўняюцца жаданні), сфатаграфаваліся ў казачнай карэце. У Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы з ахвотай паглядзелі інсцэніроўку казкі “Дзедава рукавічка” у пастаноўцы лялечнага тэатра “Васілёк”, у відыазапісу — казку “Заяц хваста” (тэатр на стале) і казку “Марозка” (тэатр ценяў). На развітанне атрымалі падарункі ад аддзела бібліятэчнага маркетынга.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *