Палянка вясёлых задумак (ДБ)

Палянка вясёлых задумак “Кніжна-зімовая заніматыка” адбылася 5 студзеня ў дзіцячай бібліятэцы. Шмат цікавага і пазнавальнага даведаліся вучні прышкольнага лагера ў час мерапрыемства аб зімовых святах у розных краінах свету, пра іх звычаі, абрады, традыцыі. З вялікім усхваляваннем рабяты адказвалі на пытанні казачнай віктарыны. Шмат уражанняў атрымала дзетвара ад прагляду лялечнай пастаноўкі беларускай народнай казкі “Дзедава рукавічка”. У канцы свята дзеці пажадалі паўдзельнічаць у паэтычным анлайн-віншавані да Новага года і Каляд.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *