Кніжны фестываль

15 ліпеня ля сцен Мірскага замка ладзілася сапраўднае вялікае свята, свята кнігі і чытання — рэспубліканскі кніжны фестываль. Бібліятэкары ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» прынялі актыўны ўдзел у свяце «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», дзе пазнаёміліся з навінкамі літаратуры 20 вядучых і вядомых выдавецтваў Беларусі, паўдзельнічалі ў прэзентацыях і круглых сталах. Таксама паслухалі выступленні творчых калектываў, цікавы аповеды мастакоў выдавецтваў пра сучасныя напрамкі ў кніжным дызайне, выступленні паэтаў, эмацыйныя размовы літаратараў і чытачоў. Яшчэ раз з задавальненнем разглядалі незвычайную выставу самаробных кніг і лялек — герояў літаратурных твораў ад ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага».

І яшчэ адзін прыемны момант — на закрыцці кніжнага свята з рук міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча атрымалі падарункі – кнігі ад выдавецтваў, які ўпэўнены, што доўга гэтыя выданні не будуць ляжаць на паліцах і абавязкова знойдуць свайго чытача.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *