Літаратурныя парады “Лета — час чытаць на беларускай мове”

У Райцаўскай СБ прайшлі літаратурныя парады “Лета — час чытаць на беларускай мове”. Бібліятэкар запрасіла дзяцей у незвычайнае падарожжа па старонках беларускіх кніг, дзе іх чакалі вясёлыя прыгоды, загадкі і таямніцы. Розныя заданні выконвалі хлопчыкі і дзяўчынкі на станцыях “Казачны куфэрак”, “Хуткія скарагаворкі”, “Сучасныя супергероі” , “Кніжны пякнік”, дзе паказалі свае добрыя веды, кемлівасць і знаходлівасць. Удзельнікі мерапрыемства зрабілі вынік, што беларуская кніга — гэта не нудна, а вельмі сучасна і крута. А родная мова ўлетку гучыць неяк па-асабліваму цёпла.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *