Літаратурная вандроўка «Шляхамі Максіма Багдановіча» у рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» Турэцкая СБ правяла літаратурную вандроўку «Шляхамі Максіма Багдановіча» па жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццёвым і творчым шляхам таленавітага беларускага паэта. У дапаўненне, настаўніца Святлана Антонава распавядала ўдзельнікам аб тым, як Максім Багдановіч моцна любіў сваю Радзіму і шмат пісаў аб духоўнай культуры беларускага народа. Дзеці з цікавасцю чыталі творы паэта і прыгадвалі вершы, якія былі пакладзены на музыку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *