У Горную Руту з кнігай і песняй (бібліобус)

Вось і пачаліся традыцыйныя святочныя экспрэс-выезды бібліобуса (менавіта гэтай традыцыі ўжо амаль больш за 5 гадоў). Рыхтаваліся загадзя і адказна, пераўвасабліваліся ў вобразы Дзеда Мароза і Снягуркі, прызапасіліся шматлікімі падарункамі, дзеля таго каб вяскоўцам было цікава і весела. Ладзілася і музычная праграма разам з супрацоўнікамі Красненскага Дома культуры. А маршрут выбралі не выпадкова № 9 “Горная Рута — Кальчычы”. Менавіта Г.Руту ў сваіх вершах і паэмах выслаўляў вядомы беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч.
У Кальчычах завіталі амаль у кожную хату, віншавалі, спявалі, жадалі сямейнага шчасця, ладу і кахання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *