Насустрач летнім прыгодам у дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё конкурснай праграмы летняга чытання “Лета і кніга” – “Книжная радуга лета”.

Насустрач летнім прыгодам у дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё конкурснай праграмы летняга чытання “Лета і кніга” – “Книжная радуга лета”. На гульнёвай пляцоўцы рабяты далі волю сваім пачуццям і фантазіі. Царэўна Несмяяна і свавольніца Пэпі загадвалі дзецям кур’ёзныя пытанні, якія не заўжды атрымлівалася рашыць, і як след, на дапамогу прыходзіла кніга: “Почемучка”, “Я познаю мир”, “Детская энциклопедия” і кнігі з серыі “Маленький профессор”. А ў гэты час няўрымслівыя хлапчукі спаборнічалі ў рухомых гульнях з мячыкам. У час адпачынку ад гульняў, дзецям дэманстраваліся мультыплікацыйныя фільмы.
Пры развітанні, рабяты паабяцалі Несмяяне і Пэпі, што з задавальненнем сустрэнуцца з імі на кніжных старонках.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *