Юбілейнай даце прысвячаецца… (Мірская ГПБ, Карэліцкая РБ)

Удзел у абласной online-акцыі «Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча» (90 – годдзе з дня нараджэння якого шырока адзначылі ўсе бібліятэчныя ўстановы Карэліччыны) прымалі самі бібліятэкары, запрашалі настаўнікаў беларускай літаратуры, актыўных чытачоў бібліятэк як дарослых, так і дзяцей. Чыталі вершы, урыўкі з раманаў, аповесцяў і апавяданняў… чыталі з кніг, часопісаў, завучвалі на памяць…, чыталі выразна, эмацыянальна, адказна. Ладзілі цікавыя выставы, якія расказвалі наведвальнікам аб дзіцячых і юнацкіх гадах жыцця, аб творчасці і марах. Выстава – агляд «Дзе мой край? Дзе спрадвеку гучыць мая мова» ладзілася ў Мірскай ГПБ. Навучэнцы Мірскага каледжа пачулі цікавыя звесткі аб класіку беларускай літаратуры, аб знакамітым рамантыку XX стагоддзя, аб геніяльным казачніку, паўдзельнічалі ў абласной акцыі з вершам «Гісторыя з першым каханнем». У Карэліцкай раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава пад назвай «Край пад белымі крыламі».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *