Акцыя «Кожная пятніца — роднае, сваё!»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» бібліятэкар Турэцкай СБ наведала дзіцячы сад. Пазнаёміла дзяцей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў Кандрата Крапівы, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча. Вельмі зацікавіў дзяцей «Дзіцячы атлас Беларусі. Звяры», які на беларускай мове знаёміць з таямнічым светам звяроў Беларусі. Апісанне іх звычак і адметнасцей, малавядомыя факты, мноства ілюстрацый — усё гэта захапляе і вучыць цаніць разнастойнасць і прыгажосць навакольнага свету. У канцы мерапрыемства бібліятэкар разам з дзецьмі гулялі ў беларускія гульні «Кот і мышка», «Гусі — гусі».






