Мудрая сава ў Райцаўскай СБ

Кажысь зусім нядаўна пачалася школа, а з ёю і новыя клопаты. Першая чвэрць новага навучальнага года праляцела вельмі хутка, дзеці і не заўважылі як гэта здарылася. Вось ужо і восеньскія канікулы. Пагода цудоўная, толькі адпачывай і хуценька ў бібліятэку, дзе ўжо чакаюць новыя кнігі, гульні, віктарыны. А каб зацікавіць мясцовую дзетвару бібліятэкар Райцаўскай СБ Алена Захарчук арганізавала адмысловыя выставы ў восеньскім матыве з шыкоўнай савой (сава, гэта мудрасць і веды), выказваннямі і кнігамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *