Да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы
5 сакавіка ўспамінаем Кандрата Крапіву (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) – беларускага драматурга, паэта, сатырыка, байкапісца, празаіка, вучонага, грамадскага дзеяча. У гэтым годзе адзначаецца 130-годдзе з дня яго нараджэння.
Нарадзіўся Кандрат у 1896 годзе ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Народны пісьменнік Беларусі (1956). Акадэмік АН Беларусі (1950, член-карэспандэнт, 1940), доктар філалагічных навук (1953). Герой Сацыялістычнай працы (1975). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Член СП Беларусі з 1934 года.
Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (за п’есы: “Хто смяецца апошнім”, 1941; “Пяюць жаваранкі”, 1951; за комплекс работ па беларускай лінгвагеаграфіі, 1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1974, за камедыю “Брама неўміручасці”).
Пражыў вельмі цікавае і насычанае жыццё. Шмат пісаў і нібы жыў пад дэвізам: «Ні дня без радка».
Меў вельмі добрую памяць. Ніколі не запісваў адрасы і тэлефоны, не вёў штодзённік. У старасці ў пісьменніка сур’ёзна пагоршыўся зрок, але ён рэдагаваў усе слоўнікі проста па памяці. Вельмі любіў гуляць у шахматы.
7 студзеня 1991 года на 95-м годзе пайшоў з жыцця. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Алена МАКАРЧЫК, намеснік дырэктара ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».
Па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц
