Літаратурная замалёўка “Родная мова — наш адзіны скарб”

У рамках Тыдня роднай мовы ў Райцаўскай СБ ладзілася літаратурная замалёўка “Родная мова — наш адзіны скарб”. Юныя чытачы сабраліся, каб пагаварыць пра родную мову, паслухаць, як прыгожа і меладычна яна гучыць. Яны даведаліся аб спецыфічных адметнасцях беларускай мовы, аб цікавых фактах з яе гісторыі, звярнулі ўвагу, што наша мова мае статус уразлівай, таму вельмі добра, калі мы размаўляем на ёй. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у віктарыне, адгадвалі загадкі, чыталі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы на беларускую мову.Таксама бібліятэкар падрыхтавала для сваіх чытачоў “валошкавае поле” і прапанавала “засеяць” яго пяшчотнымі словамі пра нашу мову. На працягу Тыдня роднай мовы ў бібліятэцы да ўвагі чытачоў прадстаўлена тэматычная выстава “Дзень роднай мовы”.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *