Моўны квіз «Знаўцы роднай мовы»
18 лютага ў межах Тыдня роднай мовы супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» моўны квіз «Знаўцы роднай мовы». Вучням былі прапанаваны розныя віктарыны, конкурсы, заданні на веданне роднай мовы і літаратурных твораў. У заключэнні мерапрыемства бібліятэкар зрабіла невялікі агляд твораў беларускіх аўтараў.



