25 января – День белорусской науки. Рассказываем об уроженцах Кореличского района, оставивших след в науке

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна ўсталяваны ў 1993 годзе. Гэта свята акадэмікаў, вучоных, прафесараў і студэнтаў, якія вырашылі прысвяціць сваё жыццё навуковай і даследчай дзейнасці.

Роля і месца навукі ў жыцці грамадства цяжка пераацаніць. Як вядома, навука з’яўляецца асноўнай рухаючай сілай прагрэсу, важнейшым рэсурсам развіцця нацыянальнай эканомікі, медыцыны, адукацыі і сацыяльнай сферы. Таму ад дасягненняў вучоных напрамую залежаць не толькі эканамічны рост і стварэнне новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў, але і якасць жыцця мільёнаў людзей.

Развіццё сучаснага грамадства шмат у чым абумоўлена развіццём навукі.

Вынікі работы беларускіх вучоных адпавядаюць высокім сусветным патрабаванням, актыўна прымяняюцца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы краіны, уносяць значны ўклад у вырашэнне задач інавацыйнага развіцця дзяржавы.

Сёння беларускія навукоўцы працягваюць слаўныя традыцыі – развіваюць самыя перспектыўныя напрамкі ў навуцы, распрацоўваюць навейшыя тэхналогіі, рыхтуюць вучняў.

Хочацца прыгадаць нашых землякоў-навукоўцаў, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілейныя даты з дня нараджэння.

Ламан Мікалай Афанасьевіч нарадзіўся ў 1941 годзе ў в. Загор’е Карэліцкага раёна. Вучоны ў галіне эксперыментальнай батанікі, фізіёлаг раслін. Ён плённа спалучае фундаментальныя даследаванні з укараненнем атрыманых вынікаў у практыку сельскай гаспадаркі. З’яўляецца акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Булдык Георгій Мітрафанавіч – беларускі матэматык, педагог, доктар педагагічных навук. Нарадзіўся ў вёсцы Церабостынь Карэліцкага раёна ў 1946 годзе. Загадчык кафедры матэматыкі і фізікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

Кандыдат філалагічных навук Уладзімір Георгіевіч Кароткі, які нарадзіўся ў мястэчку Мір Карэліцкага раёна ў 1956 годзе, усё сваё жыццё прысвяціў літаратуразнаўству. Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Вялікі ўклад у развіццё медыцыны ўнесла ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Варанко Алена Андрэеўна. Нарадзілася ў вёсцы Малюшычы Карэліцкага раёна ў 1941 годзе. Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне гіпертэрміі; пытанні рэаніматалогіі, анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі, таксікалогіі, першаснай медыцынскай дапамогі, агульнай урачэбнай практыкі.

Наша карэліцкая зямля ўзгадавала нямала дзеячаў, якія праявілі сябе ў розных галінах навукі. Яны маюць вучоныя ступені, з’яўляюцца акадэмікамі, прафесарамі, навуковымі работнікамі, выкладчыкамі ВНУ, аўтарамі навуковых публікацый.

Іх працай, нястомнай энергіяй, велізарным талентам мы маем права ганарыцца.

Алена МАКАРЧЫК, намеснік дырэктара ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *