“Павіншуем маму разам”

Да Дня маці ў кожнай бібліятэчнай установе ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” ладзіліся тэматычныя выставы. “Прекрасная половина человечества в шедеврах мирового искусства”, якая прадстаўлена ў чытальнай зале расказала, як жанчына-маці ў розныя часы была крыніцай натхнення для мастакоў, кампазітараў, як нараджаліся сапраўдныя шэдэўры мастацтва. Увагу прыцягвае і разгорнутая выстава “Жанчына. Багіня. Маці” на абанеменце раённай бібліятэкі з кнігамі аб жыцці знакамітых жанчын, жаночымі раманамі, дыскамі.
Увесь дзень працавала фотазона “Мама — первое слово…”, імправізаваная дошка “Моей любимой мамочке”, прафсаюзная акцыя “Павіншуем маму разам”. Кожны жадаючы і бібліятэкар і чытач змог сфатаграфавацца (фота на памяць адразу) і падпісаць святочную паштоўку з найлепшымі пажаданнямі сваёй матулі. На працягу ўсяго дня кожная чытачка атрымала віншаванні і пажаданні са святам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *