Літаратурная хвілінка «Гучы, беларускае слова!»
У межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі разам з «Библиорюкзачком» наведалі дзетак старэйшай групы ДУА «Дзіцячы сад №1 г.п. Карэлічы». Літаратурная хвілінка «Гучы, беларускае слова!» адбылася з мэтай далучэння дзяцей размаўляць і чытаць на роднай мове. Маленькія чытачы з захапленнем слухалі вершы на роднай мове, знаёміліся з беларускімі кнігамі і прыдумлялі розныя гісторыіі па вімельбуху «Мае Карэлічы».





